Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2019, 15:02

Праект закона "Аб электраэнергетыцы" плануецца ўнесці на разгляд у парламент у 2020 годзе

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб электраэнергетыцы" плануецца ўнесці на разгляд у парламент у 2020 годзе, паведаміла журналістам намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, дакумент будзе падрыхтаваны пасля Новага года. На гэта ўплывае шэраг фактараў. Мы праводзім сёння мерапрыемствы па ўдасканаленні кіравання сістэмай электраэнергетыкі. Там структурныя пераўтварэнні, зразумела, яны прывядуць да змянення ў самой структуры закона", - сказала Вольга Пруднікава.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне аб канкрэтных тэрмінах унясення дакумента, намеснік міністра выказала меркаванне, што гэта будзе не вясенняя, а асенняя сесія. "Таму што працэдурна гэта вельмі няпросты працэс", - дадала яна.

Намеснік міністра звярнула ўвагу, што ў раней падрыхтаваным праекце закона акрамя пляцовак па гандлі электрычнай энергіяй прадугледжвалася стварэнне новых структур. "Яны будуць трансфармаваны з улікам змяненняў у структуры кіравання электраэнергетычнай сферай. Таму мы будзем выкладаць закон у крыху абноўленай рэдакцыі", - растлумачыла Вольга Пруднікава.

Мінэнерга выносіла на грамадскае абмеркаванне праект закона "Аб электраэнергетыцы" ў 2017 годзе, тады яго прыняцце планавалася ў 2018-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі