ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2019, 13:39

Праект указа аб укараненні дэпазітнай сістэмы абарачэння ўпакоўкі ўнесены ва ўрад

Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа аб укараненні дэпазітнай (залогавай) сістэмы абарачэння спажывецкай упакоўкі ўнесены ва ўрад. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па каардынацыі дзейнасці ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Анатоль Шагун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект указа аб дэпазітнай (залогавай) сістэме распрацаваны, узгоднены з усімі зацікаўленымі і ўнесены ва ўрад. Прадугледжана, што сістэма павінна пачаць дзеянне на працягу двух гадоў з моманту яго падпісання", - сказаў Анатоль Шагун.

Праект указа падрыхтаваны ў мэтах скарачэння аб'ёмаў пахавання адходаў і іх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, павышэння ўзроўню ўключэння ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў. Сістэма, якую плануецца ўвесці, заснавана на эканамічным стымуляванні пакупніка: купляючы тавар у спажывецкай упакоўцы, ён выплачвае за яе суму дэпазіту (залогу), а пры вяртанні пустой тары атрымлівае гэтыя грошы назад.

Згодна з праектам дакумента, сярод удзельнікаў сістэмы - кіруючая арганізацыя, вытворцы і імпарцёры прадуктаў (напіткаў) у спажывецкай упакоўцы, суб'екты гандлю і грамадскага харчавання, пакупнікі. Пералік харчовых прадуктаў (напіткаў) і тыпаў спажывецкай упакоўкі, на якія будзе распаўсюджвацца дэпазітная сістэма, будзе вызначаны Саветам Міністраў. Цяпер у яго плануецца ўключыць упакоўку для сокаў, вады, піва, він і іншых спіртных напіткаў ёмістасцю не менш як 0,1 л і не больш як 3 л наступных тыпаў: палімерныя біклагі, банкі і бутэлькі, слоікі і шкляныя бутэлькі, металічныя (з бляхі, алюмінію і яго сплаваў) бляшанкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі