Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Праект праграмы развіцця Беларусі на 2016-2020 гады плануецца ўнесці ў Саўмін да 1 жніўня

Эканоміка 01.07.2016 | 17:13

1 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады плануецца ўнесці на разгляд Савета Міністраў да 1 жніўня. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Забароўскага, падрыхтоўка праграмы знаходзіцца на фінішнай прамой. "Мы разлічваем да 1 жніўня ўнесці ва ўрад гэты дакумент. Самае галоўнае, што праграма будзе максімальна канкрэтнай", - падкрэсліў першы намеснік міністра. Дакумент будзе развіваць стратэгічныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія абмяркоўваліся на пятым Усебеларускім народным сходзе.

Аляксандр Забароўскі расказаў, што ўсе пададзеныя ад дэлегатаў прапановы цяпер вельмі ўважліва адпрацоўваюцца.Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі цесна працуе з рэдакцыйнай камісіяй Усебеларускага сходу, каб зрабіць праграму своеасаблівай дарожнай картай сацыяльна-эканамічнага развіцця з канкрэтнымі мэтамі. "Разлічваем, што вельмі многія агучаныя ініцыятывы будуць рэалізаваны ў бягучым годзе - пачатку наступнага года, каб мы ў 2017-м выходзілі на вызначаныя праграмай тэмпы эканамічнага росту", - адзначыў першы намеснік міністра.

Актуальныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця абмяркоўваюцца сёння ў Навукова-даследчым інстытуце Міністэрства эканомікі на круглым стале - канферэнцыі. На мерапрыемства запрошаны вучоныя, прадстаўнікі бізнесу, мясцовых органаў улады. На думку Аляксандра Забароўскага, іх адкрыты дыялог пасадзейнічае максімальна эфектыўнай дашліфоўцы праграмы развіцця краіны на пяцігодку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.