ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2021, 15:49

Прадукты харчавання ў 2020 годзе забяспечылі пятую частку беларускага экспарту

Фота з архіва
Фота з архіва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукты харчавання ў 2020 годзе забяспечылі пятую частку беларускага экспарту. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко ў час падагульняючага пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў 2020 годзе павялічыўся да 2019-га на 4,3 працэнта да $5,8 млрд, забяспечыўшы прырост за пяцігодку каля 37 працэнтаў. Дадатнае знешнегандлёвае сальда са $155 млн у 2016 годзе павялічылася да $1,5 млрд у 2020-м, забяспечыўшы пры гэтым зніжэнне імпарту да 2019 года больш як на $400 млн. Удзельная вага экспарту сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў агульным аб'ёме экспарту Беларусі ў 2020 годзе практычна дасягнула 20 працэнтаў і павялічылася да ўзроўню 2019 года больш як на 3 працэнты", - сказаў Іван Крупко.

Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання пастаўлялі прадукцыю ў 116 краін свету, у тым ліку ў краіны Еўразійскага эканамічнага і Еўрапейскага саюзаў, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

Міністр адзначыў і высокія паказчыкі мінулага года па тэмпе росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. У гаспадарках усіх катэгорый да 2019 года ён склаў 104,9 працэнта, у сельскагаспадарчых арганізацыях - 106,9 працэнта. Рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі забяспечылі ўсе рэгіёны Беларусі. "Аднак найбольшы ўклад у вынікі галіны за пяцігадовы перыяд унеслі Брэсцкая (122 працэнты), Мінская (118 працэнтаў) і Гродзенская (114 працэнтаў) вобласці. Дадатная дынаміка мае месца ў Магілёўскай (107 працэнтаў) і Віцебскай (106 працэнтаў) абласцях. Толькі Гомельская вобласць не забяспечыла сукупнага прыросту за пяцігодку, знізіўшы ўзровень вытворчасці (97,7 працэнта)", - праінфармаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі