Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2020, 20:05

Прадстаўнікі мытні і бізнесу абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі беларускай мытні і бізнесу абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння - умоўны выпуск тавараў, сістэму ўнутранага кантролю ў прадстаўнікоў бізнесу і прымяненне аўдыту ў сферы мытнага рэгулявання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДМК па выніках пасяджэння грамадска-кансультатыўнага савета, якое ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі адбылося ў ведамасным інстытуце.

"Сёння прадстаўнікі знешнеэканамічнай дзейнасці надаюць асаблівую значнасць інстытуту ўпаўнаважанага эканамічнага аператара (УЭА). Гэта вельмі лагічна, паколькі добрасумленныя прадстаўнікі бізнесу, атрымаўшы статус УЭА, могуць карыстацца шэрагам важкіх спрашчэнняў у частцы правядзення мытных аперацый. У гэтым кантэксце нельга ўпускаць важны аспект дзейнасці УЭА - сістэму ўнутранага кантролю", - адзначыў на пасяджэнні старшыня ДМК Юрый Сянько.

Праектам закона аб мытным рэгуляванні ў Беларусі прадугледжана новая ўмова для ўключэння суб'ектаў гаспадарання ў рэестры мытных прадстаўнікоў або ўпаўнаважаных эканамічных аператараў. Гэта наяўнасць ва ўдзельніка знешнеэканамічнай дзейнасці сістэмы ўнутранага кантролю, парадак прымянення якой вызначае сам бізнес.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі ўдзялілі абмеркаванню запатрабаваных бізнесам механізмаў узаемадзеяння ў рамках спрашчэння і паскарэння правядзення мытных аперацый. Адзін з іх - эксперымент па прадстаўленні ў мытныя органы дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць тавараў абавязковым патрабаванням, пасля выпуску тавараў. "З сярэдзіны красавіка эксперымент па так званым умоўным выпуску распаўсюджаны на ўсіх суб'ектаў гаспадарання. За першае паўгоддзе 2020 года ў ім прынялі ўдзел 75 удзельнікаў ЗЭД", - расказалі ў ДМК.

Важнае значэнне ў эканоміцы краіны надаецца інстытуту аўдыту, перспектыўна яго практычнае ўкараненне і ў дзейнасць мытных органаў. Савет разгледзеў магчымасці выкарыстання вынікаў аўдыту ў сферы мытнага рэгулявання. "Такія пасяджэнні надаюць узаемадзеянню мытні і бізнесу новы імпульс. Мытная служба - зацікаўлены і адказны ўдзельнік знешнеэканамічнай дзейнасці нараўне з прадстаўнікамі бізнесу", - падкрэслілі ў ДМК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі