Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2019, 14:46

Прадпрыемствы Мінпрама на VI Форуме рэгіёнаў заключаць кантракты на пастаўку тэхнікі, станкоў і ліфтаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці на VI Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць 16-18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, заключаць дагаворы аб супрацоўніцтве і кантракты на пастаўку прадукцыі з расійскімі кампаніямі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар ведамства Уладзімір Падаляк.

Так, ААТ "БелАЗ" падпіша пагадненні з дзяржаўнай карпарацыяй развіцця "ВЭБ.РФ" і ААТ "Белзнешэканамбанк" аб падтрымцы экспарту беларуска-расійскай прадукцыі, а таксама з урадам Мурманскай вобласці па будаўніцтве Цэнтра тэхнічнай падтрымкі БелАЗ. Холдынг мае намер развіваць супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургскім горным універсітэтам і Міжнародным цэнтрам кампетэнцый у горнатэхнічнай адукацыі.

Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова заключыць кантракты з расійскімі кампаніямі на пастаўку сілавых трансфарматараў, комплексных трансфарматарных падстанцый на агульную суму 230 млн расійскіх рублёў. ТАА "МЛМ Неўскі ліфт" плануе закупіць у ААТ "Магілёўліфтмаш" у 2019-2020 гадах ліфтавага абсталявання прыкладна на 300 млн расійскіх рублёў у рамках праграм замены і капітальнага рамонту.

Дагавор паміж ААТ "МАЗ" і ТАА "Прамагралізінг-Цэнтр" прадугледжвае пастаўку 100 зернявозаў, паміж Смаргонскім заводам аптычнага станкабудавання і ТАА "К2 ТУЛ" - пастаўку аптычных станкоў на суму 5,54 млн расійскіх рублёў.

У час форуму праходзяць сустрэчы міністра прамысловасці Беларусі Паўла Уцюпіна з кіраўнікамі рэгіёнаў Расіі, а таксама кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі. Бакі абмяркоўваюць пытанні прамысловай кааперацыі і далейшага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Напярэдадні, 16 ліпеня, пад Санкт-Пецярбургам адкрылася беларуска-расійская вытворчасць ліфтавага абсталявання. Згодна з бізнес-планам проекта, на першым этапе плануецца частку аперацый па вытворчасці ліфтаў перанесці на гэту пляцоўку з Магілёва.

Узаемны тавараабарот арганізацый Міністэрства прамысловасці Беларусі з Расіяй за апошнія тры гады склаў амаль $11 млрд. Прамыя гандлёва-эканамічныя адносіны наладжаны з 75 расійскімі рэгіёнамі. Паміж рэспублікай і суб'ектамі РФ заключана 70 пагадненняў аб супрацоўніцтве, паміж абласцямі, раёнамі, гарадамі Беларусі і суб'ектамі, муніцыпальнымі ўтварэннямі Расіі - больш за 300 дагавораў. Больш за 8 тыс. беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў звязаны вытворчай кааперацыяй, ажыццяўляючы ўзаемныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых вырабаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі