Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2024, 15:50

Поўная лічбавізацыя ўліку, кантролю і выплаты падаткаў. Галоўчанка аб задачы МПЗ на бліжэйшую перспектыву

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўная лічбавізацыя ўліку, кантролю і выплаты падаткаў - адна з важнейшых задач МПЗ на бліжэйшую перспектыву. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства па падатках і зборах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць поўную лічбавізацыю ўліку, кантролю і выплаты падаткаў. Створаны і даволі паспяхова функцыянуюць шэсць асноўных інфармацыйных сістэм, на базе якіх у мінулым годзе міністэрствам праведзена вялікая работа па стварэнні дадатковых сэрвісаў, якія аўтаматызуюць працэсы фарміравання падатковых дэкларацый. Гэта зручна і скарачае выдаткі плацельшчыка на выплату падатку", - сказаў Раман Галоўчанка.

Але такія сэрвісы, паводле яго слоў, пакуль даступны толькі асобным катэгорыям плацельшчыкаў. "Трэба рухацца далей. Такія інфармацыйныя прадукты павінны быць створаны для ўсіх суб’ектаў. Гэта адна з важнейшых задач міністэрства на бліжэйшую перспектыву", - падкрэсліў прэм’ер-міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі