Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2021, 12:17

Пяць аграпрадпрыемстваў вызваляць ад выплаты завінавачанасці па крэдытах

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў вызначыў пазіцыю прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання некалькіх сельгасарганізацый. Гэта прадугледжана пастановай ад 19 лютага 2021 года нумар 98, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам прадстаўнікі дзяржавы ў ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" будуць выступаць за вызваленне ЗАТ "ААБ-Агра Наватар", камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Эксперыментальная база "Тулава", ААТ "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў", сельскагаспадарчых УП "Ліпаўцы" і "Лаўжанскае" ад маёмаснага абавязку па пагашэнні завінавачанасці па крэдытных дагаворах.

Увогуле будуць дараваны даўгі на Br17,857 млн, у тым ліку Br12,579 млн асноўнага доўгу, Br3,323 млн працэнтаў, Br1,939 млн пеняў і Br15,318 тыс. натарыяльнага штрафу.

"ААБ-Агра Наватар" будзе вызвалена ад абавязацельстваў па выплаце Br14,912 млн, эксперыментальная база "Тулава" - амаль Br106,8 тыс., Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў - Br2,449 млн, "Ліпаўцы" - Br17,404 тыс. і "Лаўжанскае" - амаль Br371 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі