Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2022, 14:13

Пілотны праект па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў рэалізуюць у ЕАЭС

24 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза рэалізуюць пілотны праект па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў, увезеных на тэрыторыю ЕАЭС. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.

"Савет ЕЭК прыняў два рашэнні - аб рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС, і аб парадку ўключэння і захоўвання ў нацыянальных сістэмах прасочвальнасці звестак аб таварах, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС і падлягаючых прасочвальнасці", - сказала Ія Малкіна.

Яна растлумачыла, што першае рашэнне вызначае парадак і тэрміны рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізма прасочвальнасці. Механізмы прасочвальнасці будуць тэсціравацца з 1 ліпеня 2022 года па 31 сакавіка 2023 года адносна ўвезеных на тэрыторыю ЕАЭС бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў. Другое рашэнне зацвярджае парадак уключэння і захоўвання ў нацыянальных сістэмах прасочвальнасці звестак аб таварах, якія падлягаюць прасочвальнасці.

Пагадненне аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС, уступіла ў сілу ў лютым 2021 года. "Яго мэта - стварыць у саюзе сістэму прасочвальнасці замежных тавараў, галоўнай задачай якой будзе з'яўляцца пацвярджэнне законнасці іх абароту пры перамяшчэнні з тэрыторыі адной дзяржавы-члена на тэрыторыю іншай краіны ЕАЭС, а таксама стварэнне ўмоў, што выключаюць выкарыстанне розных схем ухілення ад выплаты мытных і падатковых плацяжоў, забеспячэнне кантролю з боку дзяржавы за аперацыямі, звязанымі з абаротам такіх тавараў", - нагадала прадстаўнік ЕЭК.

"Каб пагадненне пачало функцыянаваць, неабходна распрацаваць шэраг рашэнняў Калегіі і Савета ЕЭК. Камісіяй сумесна з экспертамі дзяржаў-членаў да гэтага часу ўжо распрацавана і ўзгоднена практычна ўся неабходная нарматыўная база", - дадала Ія Малкіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі