Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2025, 10:31

Пілотны праект па экспарце льновалакна рэалізуюць у Беларусі да 2028 года

Фота з архіва
Фота з архіва
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рэалізуюць пілотны праект па экспарце льновалакна. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 ліпеня 2025 года нумар 396, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пілотны праект плануецца рэалізаваць да 1 студзеня 2028 года на біржавых таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы. Ён датычыцца льновалакна, не ўключанага ў аб'ём заказу на пастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб.

Аршанскі льнокамбінат вызначаны адзіным аператарам па экспарце льновалакна. У пілотны праект уключаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы, больш за 50 працэнтаў акцый якіх належыць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, даччынае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Лёзна-Лён" і камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Кармалён". Размова ідзе аб доўгім і кароткім ільновалакне, якое адпавядае патрабаванням дзяржаўных стандартаў СТБ 1195-2008 "Валакно льняное трапанае доўгае. Тэхнічныя ўмовы" і СТБ 1850-2009 "Валакно льняное кароткае. Тэхнічныя ўмовы".

Аблвыканкамам даручана забяспечыць пастаўку льнозаводамі льновалакна "Аршанскі льнокамбінат" і ААТ "Гранітэкс".

Таксама дакументам унесены змяненні ў некаторыя пастановы Савета Міністраў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі