Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2021, 13:07

Петрышэнка: Беларусь заўсёды займала актыўную пазіцыю ў ЕАЭС

19 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды займала актыўную пазіцыю ў ЕАЭС. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, падводзячы вынікі пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе, якое прайшло ўчора ў Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды праводзім актыўную лінію ў ЕАЭС. Тая праграма старшынства, якая была ў мінулым годзе, знаходзіць адлюстраванне і ў тых рашэннях, якія прымаюцца на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. У прыватнасці, учора падрабязна абмяркоўваліся пытанні, актуальныя і для нас. Яны звязаны з транзітам тавараў з трэціх краін. Нашы эксперты грунтоўна адпрацавалі пагадненне па прасочвальнасці пры перавозках, яно практычна ўзгоднена, завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Гэта трэба, каб усе дакладна бачылі, які тавар ідзе, і каб у дзяржаў не было недаверу адна да адной у плане транзіту тавараў", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Таксама, паводле яго інфармацыі, абмяркоўвалася пытанне, звязанае са зняццем бар'ераў і абмежаванняў. "У сувязі з пандэміяй узрос гандаль праз інтэрнэт, мы павінны ўпарадкаваць усе гэтыя аспекты. Учора кіраўнікі ўрадаў прынялі адпаведны дэталёвы план. Мы таксама ўнеслі прапанову, паколькі мы зацікаўлены ў тым, каб нормы ўвозу і інтэрнэт-гандлю былі ў нашых дзяржаў сапраўды ўніфікаваны", - паведаміў Ігар Петрышэнка.

Бакі разгледзелі таксама пытанні, звязаныя з вытворчасцю фармацэўтычных прэпаратаў. "Адпаведны план таксама быў прыняты кіраўнікамі ўрадаў для таго, каб мы, сутыкнуўшыся з пандэміяй, маглі наладзіць уласную вытворчасць лекавых сродкаў і прэпаратаў для ліквідацыі наступстваў пандэміі", - дадаў ён.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні, звязаныя з сыравінай для металургічных прадпрыемстваў, абнуленнем пошлін на электрамабілі, а таксама кліматычны парадак дня.

"Важна, што на такіх мерапрыемствах праходзяць вельмі плённыя двухбаковыя кантакты і перагаворы. Мы правялі перагаворы з дэлегацыямі Казахстана, Кыргызстана і Расіі, абмяняліся меркаваннямі з армянскім бокам. У асноўным гэта пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, і дзякуючы такім сустрэчам кіраўнікоў урадаў будуць зрухі і ў плане экспарту, стварэння сумесных вытворчасцей, і іншыя", - паведаміў Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі