Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2019, 17:12

Першы кантэйнерны поезд з піламатэрыяламі адправіўся ў Кітай

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы экспартны кантэйнерны поезд з піламатэрыяламі адправіўся ў Кітай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У складзе поезда 46 буйнатанажных 40-футавых кантэйнераў з грузам ТАА "Століндрэў". Састаў адправіўся са станцыі Гарынь (Брэсцкая вобласць) напярэдадні, 5 лістапада. Плануецца, што на станцыю прызначэння Туаньцзецунь (Чунцын) ён прыбудзе на працягу 12-14 сутак. Дарэчы, дастаўка грузу па моры склала б амаль 40 сутак.

Адпраўка поезда арганізавана дзяржаўным прадпрыемствам "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі сумесна з кітайскай "Чунцын Валоша Трэйдынг Ко., Лтд" у адпаведнасці з ініцыятывай "Пояс і шлях". Узгадненне новага маршруту руху арганізаваных кантэйнерных паяздоў садзейнічае ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, адзначылі ў БЧ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі