Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 снежня 2020, 09:01

Пасол Беларусі абмеркаваў магчымасці пашырэння супрацоўніцтва фінляндскага бізнесу з беларускімі зверагаспадаркамі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксей Самасуеў наведаў адзін з буйнейшых у свеце аўкцыёнаў па продажы футра "Сага фурс", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Аляксей Самасуеў правёў перагаворы з кіруючым дырэктарам аўкцыёну Магнусам Льюнгам і бізнес-менеджарам па Усходняй Еўропе Дзмітрыем Ларывонавым. Бакі абмеркавалі вынікі праведзенага ў анлайн-фармаце 15-17 снежня пушнога аўкцыёну. З улікам значнага росту кошту прададзенай пушніны, у прыватнасці норкі, абмеркаваны магчымасці пашырэння супрацоўніцтва фінляндскага бізнесу з "Белкаапсаюзам" і беларускімі зверагаспадаркамі ў 2021 годзе.

Супрацоўнікі таксама азнаёміліся з перадавой сістэмай кантролю якасці, уліку, сартавання і перадпрадажнай падрыхтоўкі прадстаўленых у "Саг фурс" разнастайных відаў футра, што пастаўляюцца з аўкцыёну спажыўцам па ўсім свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі