Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2021, 10:16

Паслугі электрасувязі ў Беларусі аказваюць 188 аператараў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на 1 красавіка 2021 года паслугі электрасувязі на тэрыторыі Беларусі аказваюць 188 аператараў электрасувязі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінсувязі.

У выніку будаўніцтва і мадэрнізацыі сетак электрасувязі колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт склала 3,257 млн, абанентаў IP-тэлебачання - 2,335 млн, абанентаў, падключаных да мультысэрвіснай IMS-платформы, - 3,645 млн. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, павялічылася на 20 тыс. - да 2,76 млн.

Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку Інтэрнэт узрасла на 143 Гбіт/с і склала 1943 Гбіт/с. Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі таксама няўхільна расце і на 1 красавіка налічвала 11,67 млн.

Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 98,7 працэнта тэрыторыі краіны, а трэцяга пакалення (3G) - на 98,4 працэнта.

Ахоп насельніцтва і тэрыторыі краіны паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE павялічыўся і на 1 красавіка склаў 92 працэнты і 42,8 працэнта адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі