Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2019, 12:43

Пасяджэнне рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі пройдзе ў Жэневе 15 лютага

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. 11-е пасяджэнне рабочай групы сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) па далучэнні Беларусі пройдзе 15 лютага ў Жэневе. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА

Беларуская дэлегацыя будзе прадстаўлена кіраўніцтвам і экспертамі Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага банка, міністэрстваў эканомікі, фінансаў, юстыцыі, а таксама іншых арганізацый, што ўваходзяць у склад міжведамаснай камісіі па пытаннях далучэння Беларусі да СГА. Узначаліць дэлегацыю першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.

Запланаваны яго сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара СГА Аланам Вулфам і старшынёй рабочай групы Кемалем Мадэнаглу.

Да мерапрыемства прымеркаваны чарговы раўнд двухбаковых перагавораў з зацікаўленымі краінамі - ченамі СГА, які пачаўся 11 лютага і прадоўжыцца да канца гэтага тыдня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі