Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2023, 10:02

Пархомчык: нягледзячы на цяжкасці, усе прамысловыя прадпрыемствы ў 2022 годзе працавалі ў штатным рэжыме

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на цяжкасці, усе прамысловыя прадпрыемствы ў 2022 годзе працавалі ў штатным рэжыме. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Пётр Пархомчык адзначыў, што мінулы год быў непрадказальным. "Нягледзячы на ўсе складанасці, прамысловасць спрацавала даволі паспяхова. У першую чаргу хацеў бы адзначыць Міністэрства прамысловасці, лесаперапрацоўчую прамысловасць, таксама добра спрацаваў харчпрам. Паспяховую работу прадэманстравалі і аграрыі, якія сабралі небывалы ўраджай па выніках мінулага года", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Ураду ў 2022 годзе ў ручным рэжыме даводзілася актыўна рэагаваць на выклікі з боку недружалюбных краін, дадаў намеснік прэм'ер-міністра. "Пры гэтым пытанні ўзнікалі рознага характару: лагістыка, пастаўка камплектуючых, змяненне цэнавых фактараў, - сказаў Пётр Пархомчык. - Ураду даводзілася выпрацоўваць неабходныя меры падтрымкі, каб прадпрыемствы прадаўжалі актыўна працаваць. З упэўненасцю магу сказаць, што ўсе прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь на працягу мінулага года, нягледзячы на ўсе складанасці, працавалі ў штатным рэжыме. Яны не толькі выраблялі патрэбную колькасць тэхнікі і прадавалі яе, але і выконвалі свае сацыяльныя праграмы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі