Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2020, 15:14

Новы гендырэктар БЕЛАЗа лічыць галоўнай задачай нарошчванне аб'ёмаў і асваенне новых рынкаў збыту

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяргей Нікіфаровіч, узгоднены сёння Прэзідэнтам на пасаду генеральнага дырэктара ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг", лічыць сваёй галоўнай задачай на новай пасадзе нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці і асваенне новых рынкаў збыту. Аб гэтым ён расказаў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы, прымаючы кадравае рашэнне, пазітыўна ацаніў работу холдынга і паставіў дакладную задачу па захаванні існуючых напрацовак у частцы рэалізацыі прадукцыі, далейшага інавацыйнага развіцця. Самая галоўная задача - нарошчванне аб'ёмаў і асваенне новых рынкаў збыту", - сказаў Сяргей Нікіфаровіч.

На яго думку, на сусветным рынку склалася спрыяльная для прадпрыемства сітуацыя, паколькі многія прадпрыемствы былі закрыты з-за пандэміі, а БЕЛАЗ разам з іншымі беларускімі заводамі прадоўжыў працаваць. "Гэта дае нам магчымасці і шанцы выйсці на рынак, які сёння не заняты нашымі канкурэнтамі, і павялічыць аб'ёмы рэалізацыі", - лічыць ён.

Важна, на яго думку, таксама сканцэнтравацца на рабоце з калектывам, узмацніць інавацыйны складнік прадукцыі БЕЛАЗа. "Трэба займацца таксама імпартазамяшчэннем камплектуючых, прыцягваючы да гэтай работы іншыя прадпрыемствы па кааперацыйных сувязях, дапамагаць ім нарошчваць кампетэнцыі, якія будуць карыснымі для нас", - адзначыў Сяргей Нікіфаровіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі