Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2020, 18:52

Нельга страчваць рынкі - БЕЛАЗ працуе ў планавым рэжыме

11 жніўня, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-холдынг" працуе ў штатным рэжыме, хоць і з меншай загрузкай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства Алег Сцяпук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нават у гэтых умовах мы працуем, стабільна кожны месяц адгружаем прадукцыі на $32-35 млн. Аб'ёмы вытворчасці таксама ў раёне $25-30 млн. Гэта значыць, знаходзім баланс аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі, каб не залазіць у даўгавыя абавязацельствы і выконваць абавязацельствы па пастаўках перад спажыўцамі. Своечасова выплачваецца зарплата, падаткі, плацяжы банкам па крэдытах", - запэўніў Алег Сцяпук.

Кіраўніцтва кампаніі сёння сустрэлася з калектывам, актывам работнікаў, каб абмеркаваць сітуацыю і прадухіліць распаўсюджванне фэйкаў аб рабоце холдынга, адказаць на пытанні. А таксама звярнуць увагу: ёсць тыя, хто спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку, заклікае да забастоўкі, але гэта нявыгадна самім работнікам прадпрыемстваў.

"Мы бачым, што сітуацыя ў свеце няпростая, і COVID-19 не дабавіў пазітыву, - звярнуўся да прысутных Алег Сцяпук. - Наша прадпрыемства арыентавана на экспарт - 95 працэнтаў прадукцыі ідзе ў іншыя краіны. А рынак звужаецца, канкурыраваць усё складаней. І калі мы перастанем працаваць, рынак нас чакаць не будзе. Наша месца зоймуць іншыя. Магчыма, нехта за мяжой толькі гэтага і чакае. Дэстабілізаваць калектыў з амаль 9,5 тыс. - гэта дарагога каштуе. Мы з вамі павінны працаваць, вырабляць прадукцыю, якая запатрабавана. Ад кожнага з нас залежыць дабрабыт - асабісты, калектыву, кампаніі, працвітанне нашага горада і краіны. Мы частка адзінага цэлага і ў нас агульныя мэты".

Ён звярнуўся да актыву з просьбай, каб яны ў сваіх падраздзяленнях данеслі гэту думку: прадпрыемства настроена на работу. І яно выконвае свае абавязацельствы па зарплаце, сацыяльных гарантыях, якія ёсць у калектыўным дагаворы.

З-за зніжэння аб'ёмаў вытворчасці па аб'ектыўных прычынах зарплата стала меншая. Але сярэдні яе памер па прадпрыемстве - на ўзроўні Br1,3 тыс. Удалося нават, хоць і ў меншым аб'ёме, захаваць так званую трынаццатую зарплату. На БЕЛАЗе яны выплачваюцца два разы на год, у тым ліку ў жніўні - да навучальнага года.

"Тая ж выплата паўгадавых. Так, мы зрабілі меншым каэфіцыент. Але знайсці нават гэтыя Br4 млн у цяперашні час не так проста. Мы выплацілі гэтыя грошы, таму што разумеем, што вашы дзеці пойдуць у школу, трэба падрыхтавацца. Яшчэ прафсаюзны камітэт уручыць рукзакі да навучальнага года. Як бы ні было складана, мы абавязацельствы выконваем. Калі адкрыюцца граніцы, зможам узаемадзейнічаць з партнёрамі, заробім і зможам павысіць каэфіцыент выплат у снежні", - дадаў Алег Сцяпук.

Ён таксама зачытаў зварот, адрасаваны ўсім прамысловым прадпрыемствам краіны, з просьбай падтрымліваць маральную стойкасць калектываў. Каб людзі не станавіліся ахвярамі маніпулятараў, а прадпрыемствы не сталі разменнай манетай у чыіхсьці руках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі