Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2022, 16:21

Некаторыя віды паперы часова забаронена вывозіць з Беларусі

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З Беларусі часова нельга вывозіць некаторыя віды паперы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2022 года нумар 274, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Забарона распаўсюджваецца на вываз паперы з тэрмаадчувальным пакрыццём для вытворчасці чэкавай стужкі, рулонаў для факсаў, а таксама самакапіравальнай паперы (тэрмастужак).

Забараняецца вываз гэтых тавараў незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі ў дзяржавы - члены ЕАЭС. Забаронены вываз тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусі ў дзяржавы, якія не з'яўляюцца членамі ЕАЭС.

Забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія вывозяцца для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада, у якасці прыпасаў, а таксама тыя, якія перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак.

Пастанова ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі