Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2020, 17:42

Назараў і Новак абмеркавалі пастаўкі нафты і прыроднага газу ў Беларусь

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў і намеснік старшыні ўрада Расіі Аляксандр Новак правялі сёння рабочую сустрэчу ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак у Беларусь нафты і прыроднага газу, а таксама пераарыентацыі экспартных паставак беларускіх нафтапрадуктаў.

"Па выніках сустрэчы зацікаўленым органам дзяржкіравання дадзены даручэнні. Далейшыя кансультацыі будуць прадоўжаны", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі