Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2020, 11:47

Назараў арыентуе Мінпрам на дыверсіфікацыю экспарту

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствам Мінпрама неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні дыверсіфікацыі экспарту. Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў, прадстаўляючы калектыву Мінпрама новага міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнейшы момант - экспарт. Пара адысці ад залежнасці ад аднаго рынку - расійскага. Тым больш, рынкі сёння паступова ажываюць", - сказаў Юрый Назараў.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на асаблівы ўклад прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці ў эканоміку з улікам таго, што буйныя калектывы, флагманы працуюць у сістэме Мінпрама. Ён падкрэсліў неабходнасць павялічваць тэмпы росту вытворчасці прадукцыі.

Юрый Назараў анансаваў, што ў хуткім часе ва ўрадзе будуць разглядацца дадатковыя меры па мінімізацыі ўплыву пандэміі на эканоміку, і адзначыў неабходнасць пошуку адпаведных рашэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі