Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2021, 10:48

Нацыянальны экспартны цэнтр створаць на базе Банка развіцця ў гэтым годзе

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны экспартны цэнтр створаць на базе Банка развіцця Беларусі ў 2021 годзе, расказаў старшыня праўлення банка Андрэй Жышкевіч у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Цэнтр з'явіцца ў гэтым годзе. Задача - дастаткова аператыўна арганізаваць на базе даччынай арганізацыі Банка развіцця такі інструментарый", - сказаў Андрэй Жышкевіч.

Цяпер Банк развіцця прадастаўляе экспартнае крэдытаванне. Гэта класічны механізм дзяржаўнага стымулявання экспарту, які ёсць у многіх краінах. "У Беларусі ён таксама максімальна набліжаны да лепшых стандартаў з пункту гледжання ўмоў экспартнага крэдытавання. Дапаўненне фінансавага інструментарыю нефінансавым - гэта наступны крок", - адзначыў старшыня праўлення.

Паводле яго слоў, ёсць задача сфарміраваць "адзінае акно", куды любы экспарцёр мог бы звярнуцца для выхаду на новы для сябе рынак, праверкі крэдытаздольнасці, дзелавой рэпутацыі патэнцыяльнага контрагента.

"Такі спадарожны, скажам так, кансалтынг, не абавязкова фінансаванне, - растлумачыў Андрэй Жышкевіч мэты новай структуры. - Гэты цэнтр можа і павінен у перспектыве дапамагаць любым экспарцёрам - якія прэтэндуюць на экспартнае крэдытаванне альбо ў гэтым прадукце патрэбнасці не маюць".

Гаворачы пра знакавыя праекты з фінансавым удзелам Банка развіцця, Андрэй Жышкевіч назваў будаўніцтва трэцяй лініі метро ў Мінску, пуцеправодаў у Магілёве і Віцебску, медцэнтра ў Брэсце.

У 2020 годзе Банк развіцця ўкараніў новую форму фінансавання і правёў конкурсны адбор праектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Такое фінансаванне атрымліваюць 11 праектаў, якія перамаглі ў конкурсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі