18 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У актыўную стадыю ўборачная кампанія ў Віцебскай вобласці ўвойдзе на наступным тыдні, і ўсе прадпрыемствы АПК рэгіёна нацэлены на вынік. Аб гэтым у час селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі ў рэспубліцы з Прэзідэнтам Беларусі паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік рэгіёна расказаў, што ў вобласці трэба будзе ўбраць 309 тыс. га, з іх амаль 30 тыс. га азімага ячменю, каля 74 тыс. га рапсу. "Паводле нашых разлікаў, на палях стаіць мільён тон (ураджаю. - Заўвага БЕЛТА), і мы ўсё робім для таго, каб яго сабраць", - праінфармаваў старшыня аблвыканкама.
Кіраўнік рэгіёна расказаў, што ў вобласці ёсць 950 збожжаўборачных камбайнаў, гатоўнасць іх складае 87 працэнтаў. Пра кадры механізатараў ён адзначыў, што спецыялісты былі задзейнічаны на няпростай уборцы кармоў, і іх фізічна не хапала на рамонт тэхнікі. "Акрамя прыцягнення пабочных асоб, у нас ёсць тры дылерскія цэнтры "Гомсельмаша", на якіх 12 выязных брыгад. Мы папрасілі дадаткова на "Гомсельмашы" дзве выязныя брыгады, якія выехалі і дапамагаюць нам рабіць (рамонт. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён дапоўніў, што ёсць запчасткі, і з рамонтам тэхнікі не павінна быць пытанняў. "У актыўную фазу ўборкі мы, арыенціровачна, ацэньваючы надвор'е, уступім да канца наступнага тыдня. Таму пры дэфіцыце працоўных рэсурсаў мы размяркоўваем па ступені важнасці гэтых людзей. І ўсе камбайны, якія павінны ўдзельнічаць ва ўборцы, да масавай уборкі будуць у страі. Пакуль нагрузка на адзін камбайн - 325 га. Тэрмін магчымай уборкі - 25 дзён", - запэўніў старшыня аблвыканкама.
У вобласці запланавалі, паводле слоў Аляксандра Субоціна, як міжгаспадарчую, так і міжрэгіянальную перакідку тэхнікі. Па тэхаглядзе допуск да работы атрымалі 80 працэнтаў камбайнаў. На адвозцы збожжа будуць задзейнічаны больш за 1,5 тыс. адзінак транспарту.
Кіраўнік рэгіёна расказаў аб гатоўнасці зернесушыльных комплексаў. "199 у нас ёсць, гатовы ўжо да работы 177, гэта 90 працэнтаў. Работы гэтыя прадаўжаюцца, - адзначыў ён. - Прапускная здольнасць існуючых зернесушыльных комплексаў у два разы перавышае магчымасці намалоту збожжа існуючымі камбайнамі".

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым удакладніў: "Значыць тое, што вы не адрамантавалі ў суседняй гаспадарцы, вы аднекуль з іншай гаспадаркі павезяце збожжа, там, дзе адрамантаваны зернесушыльны комплекс?"
Аляксандр Субоцін расказаў, што такая перакідка падлічана з мінімальнымі затратамі. "Мы максімальна рупліва падыходзім, каб мінімальныя былі перакідкі збожжа, мінімальныя перакідкі кармоў", - растлумачыў ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоць магутнасці зернесушылак і большыя, як запэўнівае кіраўнік вобласці, трэба ўлічваць і транспартныя затраты, калі вазіць збожжа на дапрацоўку ў іншыя гаспадаркі. "Калі ёсць зернесушылка, яе трэба адрамантаваць і сушыць збожжа. Тым больш такі сыры год, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нельга сушыць збожжа ў полі. Страцім усё".
Старшыня аблвыканкама, закранаючы тэму нарыхтоўку кармоў, расказаў, што ў сельгасарганізацыях многія старыя траншэі, якія часта залівае вадой, выводзяць з абароту і будуюць новыя, каб захаваць максімальна якасныя кармы.
Акрамя таго, кіраўнік рэгіёна пракаменціраваў сітуацыю з кадрамі. Са старонніх арганізацый у дапамогу аграрыям прыцягнулі 584 чалавекі, на месцах - 554. "Не даехалі тыя, хто будзе працаваць на адвозцы ў масавы пік уборкі. Яны пакуль на сваёй асноўнай рабоце працуюць і на нізкім старце знаходзяцца. Пры першай неабходнасці яны прыбудуць на месца і будуць працаваць. Усе людзі распісаны, усе пацвердзілі (свой удзел. - Заўвага БЕЛТА), хтосьці ўжо рамантуе або даводзіць да гатоўнасці камбайн", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён дадаў, што ў рэгіёне з палівам усё добра, і падзякаваў Прэзідэнту і ўраду за дапамогу ў гэтым пытанні. Дзяржзаказ вобласць плануе выканаць, а гэта 109 тыс. т збожжа і 32 тыс. т рапсу. Ужо ў вобласці ўбрана каля 45 працэнтаў азімага ячменю. Па бульбе, даў справаздачу старшыня аблвыканкама, узнікае апасенне, што яна можа падгніць з-за вады, якая стаіць у барознах. Такая ж праблема і з укосам - тэхніка вязне ў палях, таму ідзе адставанне. Актыўна ідзе ўборка і церабленне лёну. "Мы нацэлены на вынік і сваё абавязкова зробім", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што комплексна стан спраў у сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці яшчэ трэба будзе ацаніць на асобнай нарадзе. У тым ліку размова пойдзе аб недапрацоўках, якія агучваюцца кантралюючымі органамі.-0-