Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2020, 19:07

Нацбанкам спынена дзейнасць часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб спыненні дзейнасці часовай адміністрацыі па кіраванні ААТ "Белгазпрамбанк". Гэта прадугледжана пастановай праўлення нумар 392 ад 9 снежня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

Апошні дзень работы часовай адміністрацыі па кіраванні ААТ "Белгазпрамбанк" - 10 снежня 2020 года.

Часовая адміністрацыя была ўведзена з 15 чэрвеня ў адпаведнасці з пастановай праўлення Нацбанка нумар 192 ад 14 чэрвеня 2020 года на шэсць месяцаў для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання ААТ "Белгазпрамбанк", бесперапыннасці яго дзейнасці па аказанні банкаўскіх паслуг і выканання ім абавязацельстваў перад укладчыкамі і крэдыторамі.

Ррашэнне аб спыненні дзейнасці часовай адміністрацыі прынята з улікам дасягнення названых мэт і выбрання саветам дырэктараў ААТ "Белгазпрамбанк" новага складу праўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі