Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Нацбанк разлічвае на запуск у Беларусі абноўленай сістэмы валютнага рэгулявання з 2021 года

Эканоміка 07.02.2019 | 13:41

7 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі разлічвае на запуск у краіне абноўленай сістэмы валютнага рэгулявання з 2021 года. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Нацбанка адзначыў, што падрыхтаваны законапраект - новая рэдакцыя закона аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі. "Ён адлюстроўвае, з аднаго боку, ліберальныя падыходы ў частцы валютнага рэгулявання. Мы ад забароннай сістэмы павінны перайсці да сістэмы валютнага маніторынгу - да дазвольнай сістэмы. З іншага боку, у гэтым законе якраз прадугледжаны пытанні забароны выкарыстання замежнай валюты для разлікаў унутры краіны", - сказаў ён.

Павел Калаур удакладніў, што цяпер законапраект знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. "Мы разлічваем, што ўжо недзе ў наступным годзе гэты закон будзе прыняты і з 1 студзеня 2021 года ў нас будзе сучасная сістэма валютнага рэгулявання, якая адпавядае лепшай міжнароднай практыцы", - заявіў кіраўнік рэгулятара.

Старшыня праўлення Нацбанка адзначыў важнасць паважлівага стаўлення да нацыянальнай валюты, каб пашырылася сфера яе прымянення. "Не павінна быць выкарыстання замежнай валюты ў разліках унутры краіны, таму што ёсць свой законны плацежны сродак - беларускі рубель, і ім трэба разлічвацца. Мы павінны адыходзіць ад гэтых рудыментаў, якія гістарычна ў нас склаліся, калі быў няпросты перыяд", - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася БЕЛТА, новая рэдакцыя закона аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі таксама прадугледжвае адмену адміністрацыйных працэдур пры правядзенні валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, пры адкрыцці і выкарыстанні рахункаў юрасобамі за межамі Беларусі, устанаўленне тэрмінаў рэпатрыяцыі валютнай выручкі ў кантрактах прадпрыемстваў. Зніжэнне ўзроўню даларызацыі эканомікі таксама значна для зніжэння інфляцыйных чаканняў, павышэння эфектыўнасці манетарнай палітыкі ў цэлым.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рота інфармацыйных тэхналогій Функцыянальнае прызначэнне РІТ - распрацоўка сістэмнага і праграмнага забеспячэння сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі.