Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2020, 13:10

Нацбанк расказаў, якія фальшывыя грошы часцей за ўсё знаходзяць у Беларусі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2019 годзе банкаўскія работнікі выявілі 812 фальшывых грашовых знакаў, 45,3 працэнта з іх - долары, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.

Доля фальшывых расійскіх рублёў склала 31,8 працэнта, еўра - 17,2 працэнта, беларускіх рублёў - 3,7 працэнта, іншых валют - 2 працэнты. У параўнанні з 2018 годам, агульная колькасць фальшывак зменшылася на 9,8 працэнта. Пры гэтым колькасць фальшывых долараў знізілася на 22,5 працэнта, расійскіх рублёў - на 4,4 працэнта. Фальшывыя еўра паказалі прырост на 19,7 працэнта. Колькасць падробак беларускіх рублёў (узору 2009 і 2000 гадоў) павялічылася на 13 штук.

У Мінску выявілі 44,7 працэнта ўсіх фальшывых грашовых знакаў, у абласцях рэспублікі - у межах 5-11,3 працэнта.

Часцей за ўсё сярод долараў падраблялі купюры $100 (88,9 працэнта), доля банкнотаў наміналам $50 склала 7,6 працэнта. Выпадкі падробак банкнотаў наміналам $20, $10 і $5 былі адзінкавымі. Усе фальшыўкі з'яўляліся раней вядомымі разнавіднасцямі падробак.

Сярод падробленых расійскіх рублёў асноўная доля па-ранейшаму прыпадае на банкноты наміналам 5000 і 1000 расійскіх рублёў - 77,1 працэнта і 16,3 працэнта адпаведна.

У 2019 годзе выяўляліся фальшывыя банкноты еўра ўсіх наміналаў, акрамя 10 еўра. Найбольшая колькасць прыпадала на банкноты наміналам 50 еўра - 36,4 працэнта ад выяўленых. Сярод выяўленых падробак быў банкнот 200 еўра, выраблены з сапраўднага банкнота 200 сербскіх дынараў з дапамогай прынтара.

Падробленыя беларускія рублі ўзору 2009 года ў 2019 годзе паказалі значны прырост у параўнанні з 2018 годам - ​​у абсалютным выражэнні на 18 штук. Асноўную іх долю склалі банкноты Br50 і Br20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі