Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 красавіка 2020, 13:04

Нацбанк чакае зніжэння попыту на спажывецкія крэдыты пасля сакавіцкага ўсплёску

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў сакавіку быў усплёск спажывецкага крэдытавання, у красавіку чакаецца зніжэнне попыту, паведаміла сёння на брыфінгу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Вольга Ілюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сакавіку мы назіралі ўсплёск росту спажывецкага крэдытавання, фізічным асобам было выдадзена спажывецкіх крэдытаў на суму каля Br1,2 млрд. Гэта прыкладна на 37 працэнтаў больш, чым у лютым, і звязана ў першую чаргу з дэвальвацыйнымі чаканнямі. Але ўжо ў красавіку мы чакаем істотнага зніжэння попыту на крэдыты", - адзначыла Вольга Ілюкевіч.

Паводле яе слоў, у красавіку банкі абмежавалі прапановы па некаторых крэдытах, нейкія крэдытныя прадукты прыпынены. "З боку крэдытаатрымальнікаў таксама зніжаецца актыўнасць, г.зн. ужо больш рацыянальна, абдумана грамадзяне падыходзяць да атрымання крэдытаў", - дадала прадстаўнік Нацбанка.

Што датычыцца ўзмацнення патрабаванняў пры выдачы крэдытаў, то Вольга Ілюкевіч звярнула ўвагу, што кожны банк самастойна вызначае сваімі лакальнымі актамі парадак ацэнкі крэдытаздольнасці фізасобы, які ўзровень даходаў у яе павінен быць. Гранічны паказчык даўгавой нагрузкі - 40 працэнтаў, але банкі могуць устанавіць і меншы памер для прадастаўлення крэдыту. У цэлым, паводле яе ацэнкі, цяпер банкі крыху зніжаюць сваю актыўнасць адносна крэдытавання, асабліва доўгатэрміновага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі