Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2022, 13:45

Намеснік кіраўніка ПВТ: рэжым функцыянавання парка застанецца ранейшым

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжым функцыянавання Парка высокіх тэхналогій застаецца ранейшым. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік дырэктара Адміністрацыі ПВТ Кірыл Залескі па выніках даклада ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб развіцці ПВТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэжым функцыянавання ПВТ не змяняецца, - сказаў ён. - Мы зыходзім з таго, што адкрываем новае дыханне для парка. За апошнія два гады наш IT-сектар, айцішнікі пабывалі ў розных сітуацыях. Большасць шматтысячнай арміі айцішнікаў працавалі на эканамічны дабрабыт нашай краіны. Вядома, былі і тыя, хто праявіў сябе не з самага добрага боку, унёс свой уклад у дэструктыўныя працэсы. Сёння мы зыходзім з таго, што гэту старонку перагортваем і прадаўжаем працаваць на стварэнне, на ўмацаванне эканамічнай моцы нашай дзяржавы".

Паводле яго слоў, сёння на сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі ўказа нумар 136, прынятага ў красавіку бягучага года. "ПВТ сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі вядзе карпатлівую работу па ўкараненні беларускіх IT-распрацовак унутры краіны на карысць рэальнага сектара, эканомікі. Думаю, у гэтым напрамку мы свае намаганні будзем толькі нарошчваць", - адзначыў Кірыл Залескі.

Што датычыцца ўплыву на ПВТ агульнасусветных тэндэнцый, такіх, напрыклад, як скарачэнне кадраў у кампаніях-гігантах, то Кірыл Залескі сказаў: "Так здарылася, што IT-галіна ўсяго свету трапіла ў ідэальны шторм. Сёння ўсе глабальныя сусветныя карпарацыі скарачаюць супрацоўнікаў дзясяткамі тысяч чалавек. Паводле нашых ацэнак, гэты адток не такі вялікі. Мы разумеем, што ёсць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны. Але ўсё ж такі мы прыхільнікі стрыманага аптымізму. Думаю, што ў выніку ўсё будзе добра".

"Парк высокіх тэхналогій, як і ўся эканоміка Беларусі, вельмі цесна ўплецены ў сусветную эканоміку. Амаль 90 працэнтаў парка - гэта экспарт. Мы не можам гэтага не заўважаць. Але наш IT-сектар вельмі мабільны, хутка арыентуецца ў абстаноўцы, якая складваецца. Думаю, што гэтыя цяжкасці мы пераадолеем і выйдзем на дадатную тэндэнцыю ў бліжэйшы час", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі