Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2020, 10:20

Наглядальны савет Банка развіцця зацверджаны ў новым складзе

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гадавы агульны сход акцыянераў ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса зацвердзіў новы склад наглядальнага савета. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня наглядальнага савета - Сяргей Румас, намеснік старшыні - міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Таксама ў склад наглядальнага савета ўвайшлі міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Уладзімір Дзмітрыеў, генеральны дырэктар СТАА "Хенкель Баўтэхнік" Сяргей Навіцкі, старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандр Швец, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту Аляксандр Чубрык і дырэктар у Commerzbank AG Олівер Шуфман.

Аляксандр Чубрык і Олівер Шуфман пачынаюць выкананне абавязкаў членаў наглядальнага савета пасля праходжання ацэнкі адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі ва ўстаноўленым Нацбанкам парадку.

Пры наглядальным савеце функцыянуюць чатыры камітэты, якія ўзначальваюць незалежныя дырэктары: па аўдыце, па рызыках, па стратэгічным развіцці і па бюджэце, узнагароджаннях і назначэннях. Іх асноўная задача - забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі рашэнняў наглядальнага савета па пытаннях, якія належаць да іх кампетэнцыі, шляхам паглыбленага вывучэння і выпрацоўкі неабходных рэкамендацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі