Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2020, 09:00

МТЗ і Прыморскі край сфарміруюць план паставак тэхнікі на тры гады

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "МТЗ-Холдынг" і ўрад Прыморскага края сфарміруюць план паставак тэхнікі на бліжэйшыя тры гады. Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты ў час сустрэчы ва Уладзівастоку губернатара Прымор'я Алега Кажамякі з дэлегацыяй Мінскага трактарнага завода на чале з генеральным дырэктарам Віталем Воўкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Мы дамовіліся пашырыць нашу прысутнасць у Прыморскім краі, хоць і цяпер беларуская тэхніка нядрэнна прадстаўлена ў гэтым расійскім рэгіёне. Каля паловы трактароў, якія штогод набываюцца сельгасвытворцамі края, - беларускай вытворчасці", - расказаў Віталь Воўк.

Паводле яго слоў, на сустрэчы размова ішла аб удасканаленні сістэмы абслугоўвання беларускіх машын, у тым ліку аб арганізацыі адзінага сэрвісна-збытавога цэнтра айчынных вытворцаў сельскагаспадарчай, камунальнай і іншай тэхнікі. "Пакуль мы гаворым аб продажы і сэрвісе ў Прымор'і, але на перспектыву разглядаем і іншыя рэгіёны Далёкага Усходу", - адзначыў гендырэктар.

Алег Кажамяка пацвердзіў, што беларуская тэхніка мае добрую гісторыю на прыморскай зямлі. "Яна доўгія гады працуе ў сельскай, лясной, камунальнай гаспадарцы і іншых галінах. Цяпер наспела неабходнасць стварэння ў краі адзінага цэнтра, які спрасціў і патанніў бы дыстрыбуцыю і абслугоўванне тэхнікі беларускай вытворчасці. Акрамя таго, такое прадпрыемства створыць дадатковыя месцы ў рэгіёне, дазволіць нам атрымаць новыя кампетэнцыі", - растлумачыў губернатар Прымор'я.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзяць дзевяць прадпрыемстваў, створана 26 зборачных вытворчасцей за мяжой. На вытворчасці працуюць больш за 17 тыс. чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі