Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2019, 16:33

МПЗ вынесла на абмеркаванне праект указа аб стварэнні сістэмы прасочвальнасці тавараў

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах з 27 сакавіка па 5 красавіка праводзіць публічнае абмеркаванне праекта ўказа "Аб стварэнні сістэмы прасочвальнасці тавараў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

Дакумент прадугледжвае стварэнне ў Беларусі сістэмы прасочвальнасці тавараў. Нормамі вызначана ўвядзенне абавязку для суб'ектаў гаспадарання (арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў) па стварэнні таварна-транспартных і (або) таварных накладных толькі ў выглядзе электронных дакументаў і (або) іншых электронных дакументаў, створаных у выпадках і парадку, устаноўленым Саветам Міністраў, пры абароце асобных груп тавараў, пералікі якіх будуць вызначацца Саветам Міністраў.

Праектам указа ўстанаўліваецца таксама парадак функцыянавання сістэмы прасочвальнасці тавараў. У прыватнасці, вызначаецца, што яе функцыянаванне забяспечваецца Міністэрствам па падатках і зборах. Пры гэтым праектам дакумента на суб'ектаў гаспадарання, EDI-правайдараў, Дзяржаўны мытны камітэт, рэалізуючыя арганізацыі ўскладаецца шэраг абавязкаў па прадастаўленні ў МПЗ звестак, неабходных для функцыянавання нацыянальнай сістэмы прасочвальнасці.

Праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб стварэнні сістэмы прасочвальнасці тавараў" размешчаны на сайце МПЗ. Заўвагі і прапановы па праекце распрацоўшчыкі просяць накіроўваць у МПЗ да 5 красавіка (уключна) на электронны адрас maykovskiy@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне праекта ўказа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі