ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2021, 16:45

Мішусцін: каранавірус нязначна паўплываў на гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі

Міхаіл Мішусцін у час сустрэчы
Міхаіл Мішусцін у час сустрэчы

26 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пандэмія каранавіруса нязначна паўплывала на гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін сёння ў Маскве на перагаворах з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мішусцін канстатаваў, у цэлым беларуска-расійскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца паспяхова. "У 2019 годзе, да каранавіруса, у нас тавараабарот перасягнуў $35,5 млрд, - нагадаў ён. - І Беларусь па праву займае першае месца сярод нашых эканамічных партнёраў на ўсёй прасторы СНД. Вядома, сітуацыя з каранавірусам паўплывала, але я не сказаў бы, што вельмі значна, на агульную сітуацыю ў тым ліку і ў гандлі".

Кіраўнік расійскага ўрада адзначыў, што Расія даражыць братэрскімі адносінамі з Беларуссю. На яго думку, неабходна вывесці сумесную работу на новы ўзровень, напоўніць новым зместам інтэграцыйнае ўзаемадзеянне.

"Адносіны паміж Беларуссю і Расіяй унікальныя, і ключавую ролю тут адыгрываюць шматгадовыя вытворчыя сувязі, у шэрагу галін дзейнічаюць сумесныя ланцужкі дабаўленай вартасці, наладжаны ўзаемныя пастаўкі камплектуючых", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

"Важна ствараць максімальна камфортныя ўмовы для бізнесу дзвюх краін і запускаць новыя кааперацыйныя праекты", - заявіў Міхаіл Мішусцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі