Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 14:05

Мінтранс скарэкціраваў парадак размеркавання дазволаў на перавозкі ў Польшчу

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый скарэкціравала парадак размеркавання, выдачы і выкарыстання дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Мінтранса нумар 1 ад 6 лютага 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як сказалі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве, размова ідзе аб парадку выдачы двухбаковых/транзітных дазволаў на грузаперавозкі ў Польшчу.

Згодна з пастановай, мінімальны парог выручкі перавозчыка, пры якім ён можа ўдзельнічаць у размеркаванні "дазволаў", зніжаецца з 40 працэнтаў да 10 працэнтаў (ад сярэдняй выручкі на адзін грузавік для ўсіх перавозчыкаў, якія падалі заяўкі на атрыманне адпаведных дазволаў).

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі