Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 ліпеня 2017, 16:18

Мінсельгасхарч зацвердзіў рабочы план па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі зацвердзіла рабочы план па правядзенні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур у 2017 годзе. Дакумент размешчаны на афіцыйным сайце Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Рабочым планам прадугледжана ўборка збожжавых і зернебабовых без уліку кукурузы на зерне з 2 млн 296,8 тыс.га (98 працэнтаў узроўню 2016 года). У тым ліку сельгасарганізацыям трэба будзе ўбраць жыта з 264,3 тыс.га, пшаніцу - з 688,3 тыс.га, трыцікале - з 507,2 тыс.га, ячмень - з 444,6 тыс.га, авёс – з 167 тыс.га, проса – з 9,5 тыс.га, грэчку - з 14,9 тыс.га, зернебабовыя - з 201 тыс. га.

Акрамя таго, бульбу трэба ўбраць з 27 тыс.га, рапс і свірэпіцу - з 364 тыс.га, цукровыя буракі - з 98,9 тыс.га, лён - з 47,8 тыс.га, кукурузу на зерне - з 156,3 тыс.га.

Згодна з планам, аб'ём закупак збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2017 год складзе 860 тыс.т, цукровых буракоў - 2 млн 85 тыс.т, піваварнага ячменю - 82 тыс.т, алейнага семя рапсу - 120 тыс.т, ільновалакна - 18,9 тыс.т.

Для ўборачнай кампаніі ў наяўнасці 2 тыс. 896 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і больш як 1 тыс. асобных зернесушылак. Нагрузка на адзін збожжаўборачны камбайн складзе каля 2,2 тыс.га, пры ўборцы рапсу - 68 га. На перыяд правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур (у ліпені-верасні) спатрэбіцца 264,7 тыс.т дызпаліва, 17 тыс.т бензіну. Для закупкі гаруча-змазачных матэрыялаў неабходна Br381,8 млн.

Паводле інфармацыі аблсельгасхарчаў, напярэдадні правядзення ўборкі ўраджаю сельгасарганізацыі забяспечаны механізатарскімі кадрамі на 90 працэнтаў (больш за 38,8 тыс. чалавек). У тым ліку забяспечанасць уласнымі кадрамі камбайнераў складае 87 працэнтаў ад патрэбнасці (у Брэсцкай вобласці - 83 працэнты, Віцебскай - 85 працэнтаў, Гомельскай - 94 працэнты, Гродзенскай - 84 працэнты, Мінскай - 83 працэнты, Магілёўскай - 93 працэнты).

"Для правядзення ўборачных работ у сціслыя тэрміны патрабуецца больш за 16 тыс. камбайнераў, у сельгасарганізацыях ёсць 13,9 тыс. Усяго не хапае 2,1 тыс. камбайнераў. Для задавальнення поўнай патрэбнасці дадаткова будуць прыцягвацца больш за 2,1 тыс. камбайнераў з прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і з іншых работ у гаспадарках", - адзначаецца ў плане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі