Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2022, 09:05

Мінсельгасхарч назваў прычыну рэкордаў сельскагаспадарчага года

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка расказаў аб тым, з якімі вынікамі завяршаецца сельскагаспадарчы год у Беларусі і што пасадзейнічала рэкордам.

"Па асобных пазіцыях мы на самай справе дабіліся рэкордаў. Хацелася б адзначыць, што да слоў Прэзідэнта (аб зборы дастойнага ўраджаю. - Заўвага БЕЛТА) паставіліся даволі з высокай адказнасцю ўсе спецыялісты сельскай гаспадаркі, пачынаючы ад радавога работніка і заканчваючы міністрам сельскай гаспадаркі, віцэ-прэм'ерам, які курыруе сельскую гаспадарку", - сказаў Вадзім Шагойка.

Намеснік міністра адзначыў: "Было зроблена шмат: удзелена значная ўвага правядзенню вясенняй палявой кампаніі, нарыхтоўцы кармоў, уборачнай кампаніі. Пры гэтым цяпер вядуцца работы і па задзеле на наступны 2023 год. Усё было зроблена з годнасцю і на высокім узроўні. Вядома, без падтрымкі кіраўніка дзяржавы і ўрада, увагі, якая была ўдзелена ў гэтым годзе сельскай гаспадарцы, гэтага немагчыма было б дасягнуць. Была аказана дапамога і ў паліве, і ў набыцці запчастак да нашай тэхнікі".

Вадзім Шагойка падкрэсліў, што аграрыі ў гэтым годзе парадавалі сваімі вынікамі па асобных пазіцыях сельскагаспадарчых культур. "Гэты год быў ураджайным. Мы атрымалі разам з рапсам больш як 11 млн (тон. - Заўвага БЕЛТА) збожжа і рапсу. Мы набілізіліся да мільёна ў вытворчасці рапсу, алейных культур. Высокі ў нас ураджай і льнотрасты, у гэтым годзе значны прырост і па цукровых бураках, агародніне, бульбе. Таму мы забяспечваем харчовую бяспеку нашай краіны", - рэзюмаваў намеснік міністра.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі