Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2018, 10:28

Мінсельгасхарч і Рассельгаснагляд абмеркавалі пытанні зняцця абмежаванняў з беларускіх прадпрыемстваў

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі Іван Смільгінь правёў перагаворы з кіраўніком Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляду) Сяргеем Данквертам. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі сітуацыю па закрытых для паставак у Расію і пастаўленых на ўзмоцнены лабараторны кантроль беларускіх прадпрыемствах і прыйшлі да заключэння аб неабходнасці больш скаардынаванай работы кампетэнтных ведамстваў дзвюх краін.

Таксама разглядалася пытанне зняцця абмежаванняў з асобных беларускіх прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі