Аляксандр Яфімаў
23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектыва развіцця аўтамабільнай вытворчасці ў Саюзнай дзяржаве ацэньваецца як высокая. Аб гэтым заявіў журналістам міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Яфімаў падкрэсліў, што планы па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі абсалютна карэлююць з рыначнымі задачамі і мэтамі. "Наш сумесны рынак дастатковы для таго, каб развіваць нашы вытворчасці як на тэрыторыі нашай краіны, так і ў Расійскай Федэрацыі", - сказаў ён.
Паводле слоў міністра, рынак легкавых аўтамабіляў у Саюзнай дзяржаве даволі вялікі. Кожны год рэалізуецца больш за 1,5 млн новых машын.
"Калі падсумаваць усе дзеючыя аўтамабільныя вытворчасці, мы здольны выпусціць на нашых прадпрыемствах крыху больш за палавіну аб'ёму. Таму перспектыва ў развіцця аўтамабільнай вытворчасці ёсць, і мы яе ацэньваем як высокую", - заявіў Аляксандр Яфімаў.-0-