ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 19 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2020, 11:27

Мінлясгас растлумачыў змяненні ў вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак вядзення лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта нумар 437 ад 23 лістапада 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Дакумент прыняты для рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў і ўлічвае інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў. "У прыватнасці, прыняты ўказ прадастаўляе магчымасць лясгасам выстаўляць для нарыхтоўкі на біржавыя таргі драўніну на пні для правядзення суцэльных санітарных высечак. Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць стымуляваць развіццё бізнесу ў невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці", - падкрэслілі ў прэс-службе. Раней дазвалялася рэалізоўваць драўніну на пні для нарыхтоўкі толькі пры правядзенні высечак галоўнага карыстання па мяккаліставой групе драўняных парод на цяжкадаступных участках. Ва ўсіх астатніх выпадках дзейнічала забарона на рэалізацыю драўніны на пні.

Яшчэ адно важнае новаўвядзенне датычыцца працэдуры правядзення закупак. "Падпарадкаваным Мінлясгасу арганізацыям прадастаўлена магчымасць набываць адна ў адной тавары, работы, паслугі для ўласных патрэб без працэдуры правядзення дзяржзакупак. Гэта дасць магчымасць больш аператыўна вырашаць бягучыя вытворчыя задачы: набыць пасадачны матэрыял (паслугі па сеянні і вырошчванні пасадачнага матэрыялу), скарыстацца паслугай перапрацоўкі шышак і гэтак далей", - адзначылі ў міністэрстве.

Указ таксама зацвярджае новыя правілы рэалізацыі драўніны. У прыватнасці, удасканалены механізм выстаўлення драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на біржавыя таргі. "На гадавыя таргі будзе выстаўляцца 60 працэнтаў ад запланаванага для рэалізацыі на біржы гадавога аб'ёму драўніны ў нарыхтаваным выглядзе (раней было 40 працэнтаў). На квартальныя - не больш за чвэрць аб'ёму, не рэалізаванага на гадавых таргах, і ўвесь аб'ём дзелавой драўніны, не рэалізаваны на бягучых таргах папярэдняга квартала (раней было 10 працэнтаў)", - растлумачылі ў прэс-службе.

Што датычыцца бягучых таргоў, там будзе выстаўляцца роўнымі долямі 40 працэнтаў ад запланаванага для рэалізацыі на біржы гадавога аб'ёму драўніны ў нарыхтаваным выглядзе. Таксама там будуць прадаваць тое, што не рэалізавана на гадавых, квартальных таргах, плюс дадатковы аб'ём сыравіны, які ўтварыўся ў выніку пазапланавых мерапрыемстваў.

"Гэтыя змяненні прызначаны дапамагчы значным перапрацоўшчыкам больш эфектыўна спланаваць сваю вытворчую дзейнасць. Яны дадуць магчымасць новым юрыдычным асобам набыць неабходны рэсурс, не чакаючы гадавых біржавых таргоў, і, як вынік, лёгка ўвайсці на рынак, а дробных перапрацоўшчыкаў зробяць больш канкурэнтаздольнымі", - падкрэслілі ў Мінлясгасе.

Акрамя таго, у дакуменце ўдакладнены асобныя патрабаванні да рэалізацыі драўніны: прадастаўлена магчымасць рэалізацыі драўніны на пні па ўзгадненні з аблвыканкамамі па-за біржавымі таргамі юрыдычным асобам, ІП, а таксама іншым суб'ектам малога прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць перапрацоўку і пастаўку прадукцыі на экспарт. Таксама ўказам праведзена рэструктурызацыя раздзела, які датычыцца ўстанаўлення цэн на драўніну (як у нарыхтаваным выглядзе, так і на пні). Усе дзеючыя нормы былі сабраны ў адным раздзеле, што зробіць больш зручным пошук неабходнай інфармацыі для патэнцыяльных пакупнікоў.

Гэтыя палажэнні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі