Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2020, 10:12

Мінфін унясе ў статутны фонд БНБК больш як Br17,8 млн для куплі яе акцый

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў у 2020 годзе ўнясе ў выглядзе грашовага ўкладу Рэспублікі Беларусі ў статутны фонд ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" (БНТК) Br17 877 650 за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду для набыцця 2 553 950 акцый гэтага таварыства ў перыяд правядзення закрытай падпіскі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 37 ад 22 студзеня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць прыняцце акцый ва ўласнасць рэспублікі.

БНБК рэалізуе інвестыцыйны праект па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады. Асноўная мэта - глыбокая перапрацоўка збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот (лізін, трыптафан, трэанін). Праект уключае будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю некалькіх вытворчасцей, адміністрацыйных будынкаў і інфраструктуры. Агульныя інвестыцыйныя затраты складаюць $733 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі