Фота з архіва
23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі аб'явіла аб правядзенні ў перыяд з 23 па 30 снежня 2024 года і з 8 студзеня па 27 лютага 2025-га даразмяшчэння дзяржаўных імянных доўгатэрміновых аблігацый, намініраваных у доларах ЗША, у гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.
Спосаб размяшчэння - адкрыты продаж без правядзення аўкцыёну. Нумар выпуску - 329, яго агульны аб'ём - $20 млн, аб'ём даразмяшчэння - $14,975 млн. Намінальная вартасць адной аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 2,75 працэнта гадавых.
Тэрмін абарачэння - 1822 дні. Дата пагашэння аблігацый - 14 снежня 2029 года.
На сайце Міністэрства фінансаў пазначаны тэрміны выплат працэнтнага даходу па 10 працэнтных перыядах.-0-