Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2024, 16:40

Мінфін Беларусі расказаў, як ідуць справы з выплатамі па еўрабондах 

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі заявіла аб прадаўжэнні ў студзені работы па давядзенні выплат трымальнікам еўрааблігацый, што ўлічваюцца ў расійскай дэпазітарнай сістэме, паведамляе БЕЛТА.

Разлікі ажыццяўляюцца па дагаворы, заключаным з НКА АТ "Нацыянальны разліковы дэпазітарый" (РФ), на карысць трымальнікаў, якія прайшлі неабходныя працэдуры верыфікацыі і названы ў прадстаўленых рэестрах. Выплаты праводзяцца згодна з пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 26 верасня 2022 года нумар 643/20 "Аб правядзенні асобных аперацый з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі" ў адпаведнасці з выпрацаванымі з расійскім бокам падыходамі па задзейнічанні лакальнай дэпазітарнай інфраструктуры.

Падыход да выканання абавязацельстваў перад іншымі катэгорыямі трымальнікаў еўрааблігацый будзе выпрацаваны комплексна з улікам абагульнення практыкі збору дакументаў і пералічэння грашовых сродкаў праз дэпазітарый, аналізу ўзнікаючых пытанняў, у тым ліку тэхнічнага характару.

"Неабходнасць укаранення механізмаў выканання абавязацельстваў па еўрааблігацыях, адрозных ад працэдур, замацаваных у эмісійнай дакументацыі, абумоўлена аднабаковай адмовай заходніх інфраструктурных арганізацый ад выканання сваіх функцый. Санкцыйны націск, пад уплывам якога аказаліся расійская і беларуская інфраструктура, узмацняецца тым, што захоўванне еўрааблігацый Беларусі ажыццяўляецца за межамі беларускай дэпазітарнай сістэмы", - растлумачылі ў Мінфіне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі