ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 ліпеня 2019, 14:30

Мінфін Беларусі 16 ліпеня правядзе продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый

Фота з архіва
Фота з архіва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі 16 ліпеня правядзе аўкцыён па размяшчэнні дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый выпуску нумар 262, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных і юрыдычных асоб. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінфіна, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём выпуску - адкрыты. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі 1 тыс. еўра. Стаўка працэнтнага даходу ўстанаўліваецца на ўвесь тэрмін абарачэння валютных аблігацый у ходзе правядзення аўкцыёну. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 2407 дзён. Дата іх пагашэння - 16 лютага 2026 года.

Выплата працэнтнага даходу ажыццяўляецца на працягу тэрміну абарачэння аблігацый 16 лютага і 16 жніўня пачынаючы з 2020 года.

Аўкцыён праводзіцца ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі