Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 09:00

Мінэнерга: у гэтым годзе ў Беларусі здабыта торфу ў 1,5 раза больш

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе ў Беларусі здабыта ў 1,5 раза больш торфу. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз, паведамляе БЕЛТА.

"У бягучым годзе здабыта 2,4 млн т торфу. Гэта даволі вялікая лічба, амаль у 1,5 раза перасягае аб'ёмы мінулага года. На гэты час атрымана больш за 600 тыс. т торфабрыкетаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў тым ліку для ацяплення", - сказаў Дзяніс Мароз.

Намеснік міністра паведаміў, што беларуская энергасістэма поўнасцю гатова да маючага адбыцца ацяпляльнага сезона. "Гэта вынік работы, якая была праведзена на працягу ўсяго года. Мы выканалі рамонт на больш як 100 адзінках электратэхнічнага і цеплатэхнічнага абсталявання, а таксама рамонт і капітальны рамонт 157 км цеплатрасы, стварылі запас топкавага мазуту ў аб'ёме 304 тыс.т. Для падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона Міністэрствам энергетыкі праведзены інспекцыі і праверана працаздольнасць больш як 180 адзінак дызельных электраўстановак", - расказаў ён.

Паводле яго слоў, у краіне створана цэлая сістэма аварыйна-дыспетчарскіх і выязных брыгад. "У агульнай колькасці ў беларускай энергасістэме ўдзельнічаюць каля 1,4 тыс. такіх брыгад. У іх працуе больш за 5 тыс. чалавек. Мы праверылі працаздольнасць усіх гэтых брыгад, іх укамплектаванасць неабходным абсталяваннем. Складзены ўсе графікі, вызначаны рэгламентныя работы для таго, каб у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або нейкіх адключэнняў максімальна аператыўна і хутка выканаць аднаўленне цеплазабеспячэння нашых спажыўцоў", - растлумачыў Дзяніс Мароз.

Як адзначыў намеснік міністра, павелічэнне ацяпляльнага сезона накладвае пэўныя абмежаванні. "У нас застаецца крыху менш часу для падрыхтоўкі энергетычнага абсталявання да маючага адбыцца ацяпляльнага сезона. Але дзякуючы планавай, сістэмнай рабоце, арганізаванай у Міністэрстве энергетыкі, мы паспяваем поўнасцю падрыхтавацца", - падкрэсліў ён.

Дзяніс Мароз нагадаў, што міністэрствы энергетыкі Беларусі і Расіі распрацавалі сумесны план па рэалізацыі мерапрыемстваў па стварэнні аб'яднанага рынку электраэнергіі ў рамках саюзнай праграмы. "Мы цяпер паспяхова па ім рухаемся. Цяпер поўнасцю падрыхтаваны праект дагавора аб фарміраванні саюзнага рынку электрычнай энергіі. Дакумент прайшоў працэдуры ўзгаднення паміж міністэрствамі, праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены кіраўнікам дзяржаў", - паведаміў Дзяніс Мароз. Прадаўжаецца работа і па фарміраванні агульнага газавага рынку.

Гаворачы пра ўзрастаючы энергакрызіс у Еўропе, ён адзначыў, што на энергабяспеку Беларусі гэта не паўплывае. "Мы не чакаем і не бачым, як гэта можа паўплываць на нас, - сказаў намеснік міністра. - У цэлым наша ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы абараняе нашых спажыўцоў, Рэспубліку Беларусь ад знешніх уздзеянняў з пункту гледжання энергетыкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі