Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2019, 13:22

Мінэнерга Беларусі разлічвае на яснасць па цане расійскага газу да канца года

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі Беларусі разлічвае на яснасць па цане расійскага газу да канца 2019 года, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перагаворы сёння прадаўжаюцца, думаю, да канца года будзе яснасць і па цане, і па ўсіх іншых справах", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, перагаворы вядуцца з "расійскімі адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі". "Ідуць кансультацыі, перагаворы ў рамках тых дамоўленасцей, якія былі вызначаны на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў", - удакладніў намеснік міністра.

"Вы ведаеце нашы падыходы - стварыць роўныя ўмовы для нашых суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк.

Як паведамлялася БЕЛТА, з Расіяй ужо доўгі час абмяркоўваецца цана на газ, які пастаўляецца ў Беларусь з 2020 года. Згодна з раней дасягнутымі дамоўленасцямі бакі павінны былі ўзгадніць цану расійскага газу для Беларусі ў 2020-2024 гадах да 1 ліпеня 2019 года.

Цана на газ для Беларусі ў 2019 годзе з'яўляецца фіксаванай і складае $127 за 1 тыс. куб. м на граніцы. У праекце рэспубліканскага бюджэту на 2020 год гэты параметр закладзены на ўзроўні бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі