Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2020, 12:00

Мінэканомікі прапануе абмеркаваць праект закона аб ліцэнзаванні

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі прапануе абмеркаваць праект закона "Аб ліцэнзаванні". Ён вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У Мінэканомікі лічаць, што закон дасць магчымасць знізіць адміністрацыйную нагрузку на суб'екты гаспадарання, мінімізаваць умяшанне дзяржорганаў у прадпрымальніцтва. Ліцэнзію неабходна будзе атрымліваць толькі для эканамічнай дзейнасці, патэнцыяльна звязанай з пагрозамі прычынення шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян.

Пераход на электроннае ліцэнзаванне праз стварэнне Адзінага лічбавага рэестра ліцэнзій дасць магчымасць грамадзянам і арганізацыям атрымліваць поўную і актуальную інфармацыю аб выдадзеных дазволах.

Новы закон прадугледжвае выключэнне празмерных і эканамічна неабгрунтаваных патрабаванняў і ўмоў да саiскальнiкаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў, перагляд грубых парушэнняў заканадаўства ў гэтай сферы, максімальнае выкарыстанне IT пры ліцэнзаванні.

Заўвагі і прапановы па праекце можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 20 красавіка па 4 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі