Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 кастрычніка 2020, 19:28

Мінэканомікі назвала асноўнымі мэтамі на 2021 год рост зарплат, ВУП і інвестыцый

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект мэтавага плана развіцця эканомікі Беларусі на 2021 год прадугледжвае рост зарплат, ВУП і інвестыцый, паведаміў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства эканомікі ўнесла (на разгляд Прэзідыума Саўміна. - Заўвага БЕЛТА) шэраг дакументаў, сярод іх мэтавы план развіцця эканомікі на 2021 год. Гэта асаблівы дакумент, раней мы яго не распрацоўвалі. Яго асноўная мэта - забяспечыць стабільны рост даходаў насельніцтва ў 2021 годзе", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Акрамя таго, неабходна аднавіць пацярпелыя з-за пандэміі COVID-19 сектары эканомікі і забяспечыць рост ВУП, а таксама запусціць новы інвестыцыйны цыкл на пяцігадовы перыяд.

Паводле слоў міністра, для гэтага планам прадугледжваюцца пяць асноўных задач. Першая звязана з рэалізацыяй мер для росту зарплат. Ключавым момантам будзе ўвязка прадукцыйнасці працы з ростам заработнай платы.

"Другая задача звязана з актывізацыяй інвестыцыйнага цыкла. Тут вельмі важна забяспечыць, каб быў рост попыту на ўнутраным рынку, таму што інвестары не ідуць на падаючы рынак. Вельмі важна забяспечыць і гарантыі інвестараў, зніжэнне іх рызык", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

У топ-5 задач увайшлі рост экспарту, павышэнне фінансавай устойлівасці дзяржпрадпрыемстваў, а таксама развіццё рэгіёнаў і зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі