Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2019, 12:03

Мінэканомікі Беларусі чакае паскарэння росту ВУП з ІІІ квартала

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі чакае паскарэння росту ВУП пачынаючы з ІІІ квартала, паведаміў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч сёння на канферэнцыі Fitch Ratings "Беларусь у 2019 годзе: агляд па макраэканамічнай сітуацыі і банкаўскім сектары", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынаючы з трэцяга квартала, чакаем паскарэння, такую дынаміку мы прагназавалі і раней", - адзначыў Дзмітрый Ярашэвіч.

Галоўнымі фактарамі для паскарэння росту, паводле ацэнкі Мінэканомікі, будуць аднаўленне дадатнай дынамікі ў сельскай гаспадарцы, пераразмеркаванне паставак нафты. У Мінэканомікі таксама лічаць, што адбудзецца паляпшэнне макраэканамічнай сітуацыі ў Расіі.

Гаворачы аб запаволенні тэмпаў росту ВУП па выніках студзеня-мая да 101 працэнта, Дзмітрый Ярашэвіч растлумачыў, што прычынай стала пагаршэнне знешняй кан'юнктуры - гандлёвыя войны ў свеце, запаволенне росту эканомікі ў Расіі і сітуацыя з пастаўкамі ў Беларусь бруднай расійскай нафты.

Намеснік міністра таксама расказаў, што прадаўжаецца работа з Сусветным банкам над дарожнай картай павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі. "Работа ідзе дзесьці не так хутка, як хацелася б, паколькі мы павінны ўлічваць і сацыяльныя фактары. У нас паступовы падыход да рэфармавання", - сказаў намеснік міністра. Ён дадаў, што работа ідзе па пяці асноўных напрамках: садзейнічанне падтрымцы і развіццю стабільнага фінансавага сектара, павышэнне ўстойлівасці дзяржаўных фінансаў, удасканаленне палітыкі кіравання дзярждоўгам, павышэнне эфектыўнасці рэальнага сектара, устойлівае забеспячэнне энергетычнымі паслугамі.

Як паведамлялася, згодна з задачамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рост ВУП Беларусі па выніках 2019 года павінен скласці 4 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі