Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2024, 12:00

Мінбудархітэктуры прапануе абмеркаваць праект пастановы аб атэстацыі юрыдычных асоб і ІП 

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва "Аб атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект пастановы распрацаваны для ўдасканалення падыходаў па правядзенні атэстацыі, перагляду кваліфікацыйных патрабаванняў, што прад’яўляюцца да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў для атрымання атэстата адпаведнасці.

Праектам пастановы ўстанаўліваюцца пералік асобных відаў архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, работ па абследаванні аб’ектаў, а таксама кваліфікацыйныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да юрыдычных асоб і ІП, форма атэстата адпаведнасці і дадаткі да яго.

Таксама праектам вызначана ўпаўнаважаная арганізацыя па правядзенні атэстацыі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць асобныя віды архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці (іх складнікі), выконваюць работы па абследаванні будаўнічых канструкцый аб’ектаў, аўтамабільных дарог і маставых збудаванняў на іх, аэрадромных пакрыццяў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

З 16 па 26 студзеня свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі