ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2022, 13:41

Машынабудаўнічы кластар, пастаўкі прадуктаў харчавання: Галоўчанка абазначыў напрамкі развіцця супрацоўніцтва з Азербайджанам

У час сустрэчы
У час сустрэчы

18 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым абазначыў напрамкі развіцця супрацоўніцтва з Азербайджанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што візіт у Азербайджан беларускай урадавай дэлегацыі накіраваны на тое, каб зверыць гадзіннікі, абмеркаваць, як рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзяржаў. "Мы прывезлі з сабой сур'ёзны пакет прапаноў, які хацелі б прадставіць на разгляд, каб закласці напрамкі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што доўгатэрміновыя партнёрскія і дружалюбныя адносіны Беларусі і Азербайджана ствараюць спрыяльны фон для развіцця ўзаемадзеяння, нягледзячы на турбулентныя працэсы, што адбываюцца ў свеце. "У мінулым няпростым для сусветнай эканомікі годзе мы змаглі ўзяць добрую планку: тавараабарот дасягнуў $885,5 млн. Прычым існуе практычна парытэт у тавараабароце, і гэта добра для плацежнага балансу абедзвюх краін. У гэтым годзе невялікае прасяданне, але мінулы год быў рэкордным для двухбаковага гандлю. Думаю, што наша сустрэча дапаможа вызначыць патэнцыял развіцця супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый і тыя праблемныя пытанні, якія неабходна вырашыць на ўзроўні ўрадаў, каб суб'екты гаспадарання рэалізоўвалі сумесныя праекты", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Акрамя таго, паводле яго слоў, дадатковы імпульс магло б надаць хутчэйшае правядзенне пасяджэння беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Акрамя прамога гандлю вельмі важна рэалізоўваць сумесныя кааперацыйныя праекты ў сферы прамысловасці, таму што яны прыносяць дабаўленую вартасць для абедзвюх эканомік, звярнуў увагу Раман Галоўчанка. У прыклад эфектыўнай мадэлі ўзаемадзеяння ён прывёў супрацоўніцтва беларускіх машынабудаўнікоў з Гянджынскім аўтамабільным заводам. За гады сумеснай работы на базе гэтага прадпрыемства выраблена больш за 12 тыс. трактароў і звыш 4 тыс. іншых адзінак тэхнікі. "Лічым правільным рух у бок стварэння на базе гэтага прадпрыемства машынабудаўнічага кластара з удзелам беларускіх вытворцаў іншай тэхнікі, напрыклад, збожжаўборачнай, кормаўборачнай. На гэтай жа пляцоўцы маглі б выпускацца прычапныя агрэгаты да сельгастэхнікі, электробусы", - прапанаваў прэм'ер-міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на харчовую праблему ў свеце. "Вядома ж, неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу гэтай тэме і ажыццяўляць харчовую бяспеку Беларусі і Азербайджана. Мы зацікаўлены як у развіцці сваіх паставак у Азербайджан (малочнай, мясной прадукцыі), так і ў пастаўках азербайджанскай плодаагародніннай прадукцыі ў Беларусь", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада. Беларускія прадпрыемствы ў гэтыя дні прадстаўляюць сваю прадукцыю на міжнародных выстаўках Caspian Agro і Inter Food у Баку.

Алі Асадаў у сваю чаргу выказаў надзею, што больш не будзе абмежаванняў з-за пандэміі і будзе больш магчымасцей для вочных сустрэч. Ён таксама падкрэсліў, што адносіны паміж дзвюма краінамі маюць цёплы, дружалюбны характар, і адзначыў, што разлічвае на іх далейшае развіццё. У прыватнасці, у Азербайджане шырока прадстаўлена прадукцыя машынабудаўнічага комплексу Беларусі, ёсць перспектывы і ў харчовай сферы.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Азербайджана склаў $885,5 млн і ў параўнанні з 2020 годам вырас у 1,9 раза. Экспарт склаў $478 млн (рост у 2,5 раза). Сальда дадатнае. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Азербайджан у мінулым годзе сталі несамаходныя, маторныя чыгуначныя або трамвайныя вагоны, трактары, драўнянавалакністыя пліты, сметанковае масла, лекавыя сродкі, мэбля, турбарэактыўныя і турбавінтавыя рухавікі, газавыя турбіны, лесаматэрыялы, ялавічына і іншая прадукцыя. З Азербайджана ў 2021 годзе імпартаваліся таматы, моцныя спіртныя напіткі, прыгатаваныя або кансерваваныя фрукты і арэхі, свежыя фрукты, фруктовыя і агароднінныя сокі, мяса і харчовыя субпрадукты дамашняй птушкі, бульба, гліна і іншыя тавары.

У 2021 годзе аб'ём знешняга гандлю паслугамі склаў $23 млн (118,7 працэнта да ўзроўню 2020 года). Экспарт беларускіх паслуг - $17,1 млн (112,4 працэнта).

У Азербайджане створана 5 уласных суб'ектаў тавараправоднай сеткі і 45 дылераў, якія прадстаўляюць больш за 50 беларускіх прадпрыемстваў. На базе ВА "Гянджынскі аўтамабільны завод" дзейнічае сумесная зборачная вытворчасць трактарнай тэхнікі.

З 2017 года ў Мінску працуе Гандлёвы дом Азербайджана, якому прадастаўлены льготны рэжым па пастаўцы харчовай групы тавараў на беларускі рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі