Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2021, 12:30

МАРГ прапануе выключыць некалькі відаў пластыкавага посуду з пераліку забароненых у грамадскім харчаванні

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект пастановы, якім пералік забароненага ў грамадскім харчаванні аднаразовага пластыкавага посуду выкладаецца ў новай рэдакцыі. Грамадскае абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

МАРГ прапануе выключыць з пераліку кубкі аб'ёмам 300 мл і больш, трубачкі (саломінкі) для напіткаў, а таксама кантэйнеры, латкі, ланч-боксы, корэксы, бутэлькі.

"Праект пастановы распрацаваны ў мэтах недапушчэння пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў сферы грамадскага харчавання, а таксама ў мэтах зніжэння рызык, да якіх можа прывесці ўвядзенне поўнай забароны на выкарыстанне аднаразовага пластыкавага посуду", - гаворыцца ў абгрунтаванні. Як растлумачылі ў міністэрстве, рызыкі звязаны з адсутнасцю асобных відаў альтэрнатыўнага посуду з экалагічна бяспечных матэрыялаў, у тым ліку прызначанага для ўпакоўкі прадукцыі ў газамадыфікаваным асяроддзі і пад вакуумам. Акрамя таго, для грамадскага харчавання важна захаванне якасці ўпакаванай прадукцыі, таму ўласцівасці ўпакоўкі маюць асаблівае значэнне.

Такім чынам, згодна з праектам пастановы ў пераліку забароненых у грамадскім харчаванні застануцца аднаразовыя пластыкавыя відэльцы, лыжкі, нажы, палачкі для размешвання напіткаў, кубкі аб'ёмам да 300 мл, талеркі, скрынкі, за выключэннем прызначаных для ўпакоўкі кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.

Заўвагі і прапановы па праекце пастановы можна выказаць па 14 мая на Прававым форуме Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі